Skip to main content

У Старых Васілішках біскуп Кашкевіч удзяліў вернікам парафіі сакрамэнт канфірмацыі

stare wasiliszki 630 верасня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафіяльную супольнасць святых апосталаў Пятра і Паўла ў Старых Васілішках (Шчучынскі дэканат).

У гэты дзень адзначалася 65-годдзе з часу смерці кс. Тэафіла Прышманта, былога пробашча мясцовай парафіі. Ён адышоў у вечнасць 30 верасня 1957 г. у 66 гадоў, пахаваны каля старадаўняга касцёла.

Біскуп узначаліў Імшу, якую канцэлебравалі святары дэканату. Прысутныя супольна маліліся за спачылага пробашча, які ахвярна служыў у гэтай парафіі.

Таксама на Эўхарыстыі біскуп удзяліў сакрамэнт канфірмацыі групе адпаведна падрыхтаваных вернікаў.

stare wasiliszki 2

У гаміліі прэс-сакратар Гродзенскай курыі кс. канонік Юрый Марціновіч казаў пра пастаянную неабходнасць духоўнага ўзрастання. Святар падкрэсліў, што прынятыя сакрамэнты садзейнічаюць умацаванню чалавека ў веры, асабліва ж сакрамэнт хрысціянскай сталасці, з дапамогай якога чалавек становіцца сведкам Езуса Хрыста ў сучасным свеце.

stare wasiliszki 18

На заканчэнне Імшы пробашч парафіі кс. Збігнеў Драгула CSMA падзякаваў усім за супольную малітву.

Потым прысутныя накіраваліся да месца пахавання кс. Тэафіла Прышманта, каб папрасіць Бога аб жыцці вечным для яго.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі