Skip to main content

Касцёл у Навагрудку атрымаў копію Келіха св. Ядвігі з Эрмітажа

000027 FF813FC76CC8135C432588BE00498DD8 67509715 верасня касцёлу св. Міхала Арханёла ў Навагрудку была перададзена копія Келіха святой Ядвігі з Эрмітажа ў Санкт-Пецярбургу. Падзея, якой чакалі жыхары Навагрудка, адбылася дзякуючы намаганням Беларускага геаграфічнага таварыства і парафіі св. Міхала Арханёла.

Урачыстая перадача палімернай копіі келіха прайшла ў прысутнасці шматлікіх гасцей з усёй Беларусі, прадстаўнікоў міністэрства культуры, мясцовай улады і дыпламатычнага корпусу.

Палімерны дублікат зрабілі ў Санкт-Пецярбургу. Сімвалічнаму вяртанню садзейнічаў дырэктар Эрмітажа Міхаіл Піятроўскі. Для кіраўніка галоўнай скарбніцы Расіі гэта вельмі асабістая гісторыя. У 70-х гадах яго маці – археолаг-усходазнаўца – даследавала дзве траціны келіха.

Арыгінал келіха быў знойдзены на Малым Замку – “сэрцы” Навагрудка – падчас археалагічных раскопак, якія праводзіў музей “Эрмітаж” і ў час якіх, акрамя келіха, знайшлі тысячы каштоўных гістарычных артэфактаў.

000027 1663248639 523896 big

Старшыня Беларускага геаграфічнага таварыства Аляксей Яротаў адзначыў: “Мы змаглі ў эксклюзіўным парадку – такія рэчы рабіліся 25 гадоў таму для Каталікоса Арменіі адзін-адзінюткі раз – атрымаць копіі нашага беларускага Грааля. Усяго такіх пасудзін 14. Але толькі наша і англійская, якая паходзіць з Цюрынгіі і захоўваецца ў Брытанскім музеі, лічацца сапраўднымі Келіхамі святой Ядвігі”.

Пробашч навагрудскай парафіі св. Міхала Арханёла ксёндз Юрый Жэгарын, падкрэсліваючы адметнасць падзеі, сказаў: “Вельмі важная дэталь, пра якую я нядаўна даведаўся. Сімвал грыфона мела шмат знакамітых шляхецкіх родаў у Вялікім княстве Літоўскім. І, між іншым, род Хадкевічаў. А гэты касцёл збудаваў род Хадкевічаў. Келіх святой Ядвігі мае значэнне нават не толькі духоўнае, але таксама і культурнае”.

Паводле матэрыялаў АНТ, Belta.by