Skip to main content

Спартыўны фестываль у гонар 100-годдзя дзейнасці салезіянаў на Беларусі прайшоў у Смаргоні

smorgon sport 827 жніўня рэлігійная каталіцкая місія імя святога Францішка Сальскага правяла ў Смаргоні спартыўны фестываль у гонар юбілею стагоддзя дзейнасці салезіянскага таварыства на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

На мерапрыемства былі запрошаны ўсе жадаючыя, а асаблівым чынам члены салезіянскай сям’і, былыя выхаванцы араторыяў і моладзь, як паведамляе sdb.by.

Свята спорту пачалося малітвай і супольным пасілкам. Потым адбыліся спартыўныя гульні і спаборніцтвы.

Пасля прайшоў таварыскі футбольны матч паміж салезіянамі, якіх прадстаўлялі браты салезіяне, салезіяне супрацоўнікі і былыя выхаванцы араторыя, і моладдзю. Матч доўжыўся сто хвілін. Нягледзячы на сімвалічны статус сустрэчы, гульня была дастаткова напружанай, ініцыятыву перахоплівала то адна, то іншая каманда, да апошняй хвіліны не было ясна, хто будзе пераможцам.

У выніку перамаглі салезіяне з лікам 19:21, які ў кантэксце юбілейнага года таксама выглядае сімвалічна, бо менавіта ў 1921 годзе салезіяне прыбылі ў Беларусь. Акрамя футболу, удзельнікам былі прапанаваны і іншыя заняткі, у тым ліку стэнды, дзе можна было атрымаць салодкія падарункі.

smorgon sport 4

Завяршылася мерапрыемства супольнай вячэрай, узнагародай удзельнікаў і традыцыйным салезіянскім слоўкам на добрую ноч. Яго прамовіў рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB, які разам з камандай салезіянаў змагаўся за перамогу на футбольным полі.