Skip to main content

Моладзь лідскай Фары хадзіла ў паход

pohod 6На мінулым тыдні моладзь лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) хадзіла ў паход на беразе ракі Гаўя.

Выйсці з гарадской “зоны камфорту” амаль на тыдзень і прыняць лясныя ўмовы – начлег у намётах, ежу з вогнішча, водныя працэдуры ў рацэ – вырашылі больш за 20 юнакоў і дзяўчат.

pohod 1

З самага пачатку вікарый парафіі ксёндз Раман Вайцяховіч, які быў адказным за паход, устанавіў пэўны распарадак дня, каб удзельнікі маглі правесці гэты час добра і з карысцю для кожнага.

pohod 2

Штодзень а 8-й раніцы гучаў будзільнік, які збіраў усіх на супольны “CrossFit”. Пазней былі водныя працэдуры, прыгатаванне сняданку, час для сябе. Галоўным момантам дня была святая Імша – час малітвы, спеваў, разважання над Божым словам, сустрэчы з Хрыстом у Эўхарыстыі. Таксама была магчымасць споведзі.

pohod 4

Пасля Імшы надыходзіў час працы: нарыхтоўка вады і дроў на дзень, гатаванне абеду. Пасля абеду звычайна быў адпачынак. Павячэраўшы, калі ўжо заходзіла сонца, усе збіраліся на вясёлы вечар – танцы, гульні і г.д., аднойчы зрабілі “кінатэатр на прыродзе” і прыгатавалі грыль.

Гэтыя некалькі дзён сапраўды зблізілі ўдзельнікаў. Прабыванне разам каля вогнішча, слуханне гісторый з жыцця кожнага, спевы – тое, што, напэўна, застанецца прыемнымі ўспамінамі для іх.

pohod 5

Адпачынак на прыродзе стаў добрай магчымасцю для кожнага маладога чалавека ўмацаваць свае адносіны з Богам і бліжнім.

Дзіяна Бранчэль