Skip to main content

“Каралева ўнебаўзятая, маліся за нас”: адпустовая ўрачыстасць адбылася ў Новым Двары

nowy dwor 615 жніўня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары (Шчучынскі дэканат) адзначылі адпустовую ўрачыстасць.

На пачатку вернікі адаравалі Езуса ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, маліліся ў інтэнцыі парафіі, яе пробашча кс. Юрыя Кузьміча, спынення вайны ва Украіне.

На ўрачыстасці, каб разам правесці святочны час, сабраліся шматлікія вернікі і духавенства. Святую Імшу ўзначаліў кс. Уладзімір Аксенцьеў, пробашч парафіі св. Станіслава, біскупа і мучаніка, у Ляцку.

nowy dwor 1

Са словамі гаміліі да прысутных звярнуўся кс. Андрэй Кеўлюк, пробашч парафіі Аб’яўлення Пана і св. Антонія ў Каменцы. Святар заклікаў быць падобнымі да Марыі, заўсёды заставацца вернымі Богу, стаць як дзеці, якія вераць і давяраюць бацькам.

Пасля Імшы адбылася эўхарыстычная працэсія вакол святыні. На заканчэнне працэсіі ўдзельнікі атрымалі эўхарыстычнае благаслаўленне.

Вікторыя Папко