Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Памяць адзінаццаці назарэтанак ушанавалі ў Белай Фары ў Навагрудку

2 Жніўня 2022
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 02 Жніўня 2022

nawagrudak 3431 ліпеня ў Навагрудку адбыліся галоўныя ўрачыстасці ў памяць 79-й гадавіны мучаніцкай смерці адзінаццаці манахінь з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта.

З-за неспрыяльных умоваў надвор’я ўрачыстасці прайшлі не ў Батароўскім лесе каля Навагрудка, дзе былі расстраляны законніцы, а ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі благаслаўлёнай сястры Стэлы і дзесяці яе паплечніц, дзе ў саркафагу змешчаны іх рэліквіі.

Шмат людзей прыбыло, каб ушанаваць памяць сведкаў Хрыста, якія ахвяравалі сваё жыццё Богу, і вучыцца ў іх адважна ісці праз жыццё.

Прысутныя дзякавалі Пану за дар назарэтанак-мучаніц для Касцёла на Гродзеншчыне і Касцёла ва ўсёй Беларусі, праз заступніцтва благаслаўлёных прасілі Бога даць ім, іх сем’ям і супольнасцям ласку глыбокай і моцнай веры, адвагі, сапраўднай любові да Яго і бліжніх. Таксама маліліся за мір ва ўсім свеце, у кожным доме і сям’і, і аб беатыфікацыі сястры Малгажаты Банась – дванаццатай назарэтанкі з Навагрудка, якая пазбегла мучаніцкай смерці.

Эўхарыстыю ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Як падкрэсліў іерарх на пачатку Эўхарыстыі, мучаніцтва назарэтанак з’яўляецца доказам таго, што сапраўднае дабро перамагае зло, што любоў мацнейшая за нянавісць, a жыццё заўсёды трыумфуе над смерцю.

nawagrudak 50

„Няхай прыклад благаслаўлёных сясцёр-мучаніц з Навагрудка, святасць іх жыцця і веліч іх смерці ўзбудзіць у нашых сэрцах прагненне яшчэ больш верна і ахвярна ісці за Хрыстом шляхам Евангелля, гэта значыць шляхам сапраўднай любові да Бога і бліжняга”, – дадаў біскуп.

У гаміліі прэс-сакратар Гродзенскай дыяцэзіі кс. канонік Юрый Марціновіч адзначыў, што сёстры-мучаніцы, гонар нашай зямлі, якія аддалі жыццё за бацькаў сем’яў і адзінага ў той час у наваколлі Навагрудка святара кс. Аляксандра Зянкевіча, сёння слугі Божага, – прыклад для сучасных хрысціян.

Святар падкрэсліў, што благаслаўлёныя назарэтанкі паказваюць, з якім клопатам і адказнасцю трэба ставіцца да лёсу іншых людзей, а таксама як дзяліцца любоўю з кожным, каго сустракаем.

У канцы Імшы да прысутных звярнулася правінцыяльная настаяцельніца беларускай правінцыі назарэтанак сястра Філатэя Ціхановіч CSFN, якая падзякавала ўсім за дар супольнай малітвы і заахвоціла ўзносіць і далей просьбы Богу праз заступніцтва навагрудскіх мучаніц.

nawagrudak 45

Затым духавенства на чале з біскупам Аляксандрам накіравалася да саркафага, у якім спачываюць рэліквіі сясцёр. Перад саркафагам адбылася літанія, а пасля ўсе шматлікія прысутныя ўшанавалі рэліквіі.

Здаецца, кожны, хто ў гэты дзень быў на малітве ў Белай Фары ў Навагрудку, выходзіў з санктуарыя з усведамленнем, што наша зямля – благаслаўлёная зямля, дзе пралілася кроў многіх адважных людзей, якія не выракліся Бога, не здрадзілі, а здолелі заставацца Яму вернымі да канца. A прыклад жыцця навагрудскіх мучаніц павінен стаць натхненнем для сучасных людзей у штодзённым верным спаўненні абавязкаў, у тым, каб даваць сведчанне веры словам і ўчынкам, любіць бліжняга і бескарысліва дапамагаць патрабуючым.

nawagrudak_27 Download nawagrudak_27
nawagrudak_28 Download nawagrudak_28
nawagrudak_29 Download nawagrudak_29
nawagrudak_30 Download nawagrudak_30
nawagrudak_31 Download nawagrudak_31
nawagrudak_32 Download nawagrudak_32
nawagrudak_33 Download nawagrudak_33
nawagrudak_34 Download nawagrudak_34
nawagrudak_35 Download nawagrudak_35
nawagrudak_36 Download nawagrudak_36
nawagrudak_37 Download nawagrudak_37
nawagrudak_38 Download nawagrudak_38
nawagrudak_39 Download nawagrudak_39
nawagrudak_40 Download nawagrudak_40
nawagrudak_41 Download nawagrudak_41
nawagrudak_42 Download nawagrudak_42
nawagrudak_43 Download nawagrudak_43
nawagrudak_44 Download nawagrudak_44
nawagrudak_45 Download nawagrudak_45
nawagrudak_46 Download nawagrudak_46
nawagrudak_47 Download nawagrudak_47
nawagrudak_48 Download nawagrudak_48
nawagrudak_49 Download nawagrudak_49
nawagrudak_50 Download nawagrudak_50
nawagrudak_51 Download nawagrudak_51

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

 

0
Створана 02 Жніўня 2022
Абноўлена 02 Жніўня 2022
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя