Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

100-годдзе з часу кананічнага зацвярджэння супольнасці міхалітаў aдзначылі ў Васілішках з удзелам біскупа Кашкевіча

1 Жніўня 2022
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 01 Жніўня 2022

wasiliski 430 ліпеня ў парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Васілішках (Шчучынскі дэканат), дзе служаць міхаліты – законнікі з Кангрэгацыі святога Арханёла Міхала, – з удзелам біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча адзначылі 100-годдзе з часу кананічнага зацвярджэння гэтай супольнасці.

Урачыстая Імша падзякі сабрала шматлікіх парафіян і гасцей, у тым ліку прадстаўнікоў мясцовай улады. Прыбылі запрошаныя святары і сёстры законныя. Прысутныя разам дзякавалі за дар, якім з'яўляюцца міхаліты для Гродзенскай дыяцэзіі, і за іх ахвярнае служэнне.

Усіх прывітаў пробашч парафіі кс. Станіслаў Пытэль CSMA. Святар нагадаў, што ўрачыстасць была запланавана на мінулы год, але з-за пандэміі не магла адбыцца, таму праходзіць сёлета, на заканчэнне юбілейнага года гэтай манаскай сям'і.

wasiliski 7

Як дадаў пробашч, Божы Провід, верагодна, учыніў так, што падчас гэтых святкаванняў група моладзі прымае сакрамэнт канфірмацыі. Напэўна, гэта сапраўды невыпадкова, бо між іншым харызмай Кангрэгацыi святога Арханёла Міхала, заснаванай у Польшчы на пачатку ХХ стагоддзя благаслаўлёным ксяндзом Браніславам Маркевічам, з'яўляецца клопат пра дзяцей і моладзь, у тым ліку пра найбяднейшых сярод іх, занядбаных, пакінутых і асірацелых.

Біскуп Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў Імшу ў інтэнцыі ўсёй парафіяльнай супольнасці на чале з яе душпастырам і законнымі сёстрамі з Кангрэгацыі Сясцёр св. Міхала Арханёла (міхаліткі).

У гаміліі іерарх падкрэсліў, што супольнасць Міхала Арханёла – „вялікі дар не толькі для яе членаў, але і вельмі ўзбагаціла ўвесь Касцёл, выдатна прычынілася i далей прычыняецца да пашырэння Божага Валадарства на зямлі, абвяшчэння Добрай Навіны і сведчання веры сучаснаму свету”.

У далейшай частцы гаміліі біскуп звярнуў увагу на постаць благаслаўлёнага заснавальніка міхалітаў, ксяндза Браніслава Маркевіча, які быў, несумненна, Божым чалавекам, руплівым святаром, сведкам Хрыста і прарокам свайго часу.

Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне адзначыў, што заснаваная ксяндзом Маркевічам супольнасць перанесла выпрабаванне часам, жыве і развіваецца. „Толькі Пан Бог ведае, колькім маладым людзям ва ўсім свеце міхаліты дапамаглі ўвайсці ў дарослае жыццё, набыць адукацыю і занятак, вытрываць у веры і не сапсавацца маральна”, – дадаў іерарх.

wasiliski 20

Маладым людзям, якім у Васілішках асабліва служаць ксяндзы міхаліты і сёстры міхаліткі, біскуп пажадаў быць заўсёды руплівымі ў хрысціянскім жыцці на ўзор заснавальніка гэтай супольнасці.

Таксама біскуп падзякаваў манаскай сям'і міхалітаў за больш чым трыццацігадовую прысутнасць у мясцовым Касцёле, якая прыносіць цудоўныя плёны.

„Адраджаецца жывы Касцёл, развіваецца парафіяльнае душпастырства, паўсталі новыя касцёлы і капліцы, парафіяльныя дамы і катэхетычныя класы, адрамантаваны і адноўлены святыні, якія ў эпоху ваяўнічага атэізму былі забраны ў вернікаў, а потым вернуты ў стане, вартым жалю”, – пералічыў заслугі міхалітаў іерарх.

На заканчэнне Эўхарыстыі дзеці і моладзь падзякавалі свайму пробашчу і законным сёстрам Станізіі і Міхаліне за клопат аб іх духоўным развіцці.

Старшыня ААТ „Васілішкі” Антон Бурнос ад імя прадстаўнікоў мясцовай і раённай улады выказаў кс. Станіславу Пытэлю юбілейныя віншаванні і падзяку за душпастырскую апеку над парафіяй.

У Беларусі міхаліты служаць у Гродзенскай дыяцэзіі (парафіях св. Яна Хрысціцеля ў Васілішках, святых апосталаў Пятра і Паўла ў Старых Васілішках, Найсвяцейшай Тройцы ў Шылавічах) і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (парафіях Маці Божай Ружанцовай у Мінску і св. Міхала Арханёла ў Гатаве).

wasiliski_1 Download wasiliski_1
wasiliski_10 Download wasiliski_10
wasiliski_11 Download wasiliski_11
wasiliski_12 Download wasiliski_12
wasiliski_13 Download wasiliski_13
wasiliski_14 Download wasiliski_14
wasiliski_15 Download wasiliski_15
wasiliski_16 Download wasiliski_16
wasiliski_17 Download wasiliski_17
wasiliski_18 Download wasiliski_18
wasiliski_19 Download wasiliski_19
wasiliski_2 Download wasiliski_2
wasiliski_20 Download wasiliski_20
wasiliski_3 Download wasiliski_3
wasiliski_4 Download wasiliski_4
wasiliski_5 Download wasiliski_5
wasiliski_6 Download wasiliski_6
wasiliski_7 Download wasiliski_7
wasiliski_8 Download wasiliski_8
wasiliski_9 Download wasiliski_9

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

 

0
Створана 01 Жніўня 2022
Абноўлена 01 Жніўня 2022
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя