Skip to main content

У 25-ы раз адбылася пілігрымка з Іўеўскага дэканату ў Тракелі

iue 4На сёлетнія адпустовыя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у дыяцэзіяльны санктуарый у Тракелях прыбыла роварная пілігрымка з Іўеўскага дэканату.

У гэтым годзе аднавіліся масавыя пілігрымкі ў санктуарый, якія на працягу двух гадоў „ставіліся на паўзу” з-за пандэміі каранавірусу.

iue 1

У ліку іншых у Тракелі прыбыла пілігрымка на роварах з Іўеўскага дэканату. 28 вернікаў праехалі па маршруце, які складаў каля 30 кіламетраў. Пілігрымка пачалася каля касцёла святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі, прыпынкі рабіліся ў Красоўшчыне і Ліпнішках.

iue 2

Першая пілігрымка з Іўеўшчыны прыйшла ў санктуарый 25 гадоў таму і з таго часу не перапынялася нават у перыяд пандэміі. З 2020 года яна змяніла фармат і праходзіць на роварах.

Перад цудадзейным абразом Марыі вернікі дзякавалі за ўсё дабро, якое атрымліваюць кожны дзень, і прасілі аб Божым благаслаўленні для сваіх сем’яў, міры і адзінстве ў свеце.

iue 3

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі