Skip to main content

Міністранты лідскай Фары правялі адпачынак ва Уселюбе

ministranty fara 3У апошнія дні міністранты лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) ездзілі на адпачынак ва Уселюб.

Пробашч уселюбскай парафіі святога Казіміра кс. Віталій Цыбульскі вельмі ахвотна прыняў міністрантаў, разам з якімі былі семінарысты і дыякан Уладзіслаў Малышка. На працягу некалькіх дзён хлопцы ўдзельнічалі ў супольнай Імшы, гульнях і канферэнцыях, падчас якіх распавядалася пра апекуноў міністрантаў.

ministranty fara 2

Кожную раніцу дыякан Уладзіслаў збіраў усіх на зарадку. У апошні дзень паездкі ўдзельнікі пачаставаліся грылем, а таксама сустрэліся з чаканымі гасцямі – ксяндзамі Марэкам і Раманам, сястрой Галінай і моладдзю лідскай парафіі.

Адпачынак завяршыўся святой Імшой, якую ўзначаліў ксёндз Віталій Цыбульскі. Святар заахвоціў прысутных дзякаваць Богу за сваіх бацькоў, душпастыраў, законных сясцёр і пробашча лідскай Фары кс. каноніка Уладзіміра Гуляя.

ministranty fara 1

Віталій Сямёнаў