2 ліпеня ў касцёле Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях (Радунскі дэканат) прайшоў парафіяльны адпуст. У гэты дзень мясцовыя вернікі і шматлікія госці мелі магчымасць прыняць удзел у святой Імшы.
На ўрачыстасць прыбылі святары з Радунскага, Іўеўскага, Гродзенскага дэканатаў.
Дзённую Эўхарыстыю ўпрыгожыў спевам хор з Шальчынінкая (Літва), а вячэрнюю – лідскі хор “Крэсавяцы”. Пасля вячэрняй Імшы быў заспяваны Марыйны апель
.
“У гэтай складанай сёлетняй сітуацыі асабліва хочам папрасіць Божую Маці, каб Яна абараняла нас і дапамагала нам у жыцці, – адзначыў на заканчэнне фэсту кусташ санктуарыя кс. канонік Юрый Бяганскі. – Бо Яна лепш за ўсіх ведае, як трэба прабачаць і аб’ядноўваць чалавецтва. Яна для нас узор і прыклад, а таксама Тая, хто нясе ў свет супакой”.
Кусташ запрасіў усіх прысутных на дыяцэзіяльныя ўрачыстасці, якія адбудуцца ў Тракелях 9-10 ліпеня.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі