Skip to main content

Адышла ў вечнасць мама ксяндза Казіміра Жывалеўскага

candle 1068948 1280Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 30 чэрвеня адышла ў вечнасць Марыяна Жывалеўская, мама ксяндза Казіміра Жывалеўскага, пробашча парафіі Маці Божай Ружанцовай у Падлабенні (Сапоцкінскі дэканат).

Пахаванне адбудзецца ў пятніцу 1 ліпеня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Макараўцах (Бераставіцкі дэканат).

Пачатак пахавальнай св. Імшы - 11.00.

Вечны адпачынак дай ёй, Пане…