Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Дыякан Міхаіл Радзевіч SDB прыняў у Смаргоні прэзбітэрскае пасвячэнне

27 Чэрвеня 2022
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 27 Чэрвеня 2022

swencenie smargon 4525 чэрвеня ў смаргонскай парафіі святога Міхала Арханёла дыякан Міхаіл Радзевіч SDB прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне. Удзяліў пасвячэнне арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч.

Як паведамляе sdb.by, на радасную падзею сабралася ўся салезіянская сям’я Беларусі: святары салезіяне, сёстры салезіянкі, салезіяне супрацоўнікі. Таксама прысутнічалі святары з іншых манаскіх супольнасцяў, родныя і сябры дыякана, шматлікія вернікі, якія добра яго ведаюць, дзеці і моладзь.

З уступным словам да прысутных перад пачаткам Эўхарыстыі звярнуўся рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі кс. Павел Шчарбіцкі SDB. Ён прывітаў дыякана Міхаіла, арцыбіскупа Тадэвуша, сабратоў салезіянаў і іншых святароў, усю салезіянскую сям’ю і моладзь, а асаблівым чынам родных дыякана. Ксёндз Павел адзначыў, што ў гэты дзень усе яны стануць сведкамі вельмі радаснай, але, на жаль, вельмі рэдкай у апошні час падзеі – нараджэння новага святара. Настаяцель папрасіў арцыбіскупа ахвяраваць гэтую Імшу ў інтэнцыі сабрата Міхаіла Радзевіча, просячы для яго Божага благаслаўлення і апекі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў на яго салезіянскім і святарскім шляху служэння.

Пасля Божага слова дэлегат засведчыў перад іерархам і народам, што супольнасць лічыць дыякана Міхаіла годным прыняць пасвячэнне.

У гаміліі арцыбіскуп адзначыў, што гэтая падзея сведчыць аб вялікай міласэрнасці Бога да нас, бо яшчэ трыццаць год таму на гэтым месцы не было ніводнага святара, а касцёл быў зачынены. Зараз жа тут служыць цэлая салезіянская супольнасць і яшчэ адзін сын смаргонскай зямлі мае ласку далучыцца да працаўнікоў на ніве Панскай. Іерарх падзякаваў сям’і дыякана за выхаванне, парафіяльнай супольнасці – за падтрымку і малітву падчас падрыхтоўкі да святарства.

swencenie smargon 54

Арцыбіскуп дадаў, што, становячыся святаром, чалавек прымае на сябе заданне абвяшчаць Божае слова, якое чыніць цуды, якое перамяняе жыццё і робіць святымі грэшнікаў. Наступным заданнем для святара з’яўляецца асвячэнне людзей праз цэлебрацыю сакрамэнтаў, бачных знакаў, праз якія мы атрымліваем нябачную Божую ласку. Трэцяе заданне святара – кіраваць народам Божым, кіраваць у служэнні, каб разам будаваць Божае Валадарства, нагадаў іерарх.

Арцыбіскуп папярэдзіў дыякана Міхаіла, што спакусы гэтага свету не абмінуць яго, што да яго прыйдуць шматлікія цяжкасці. “Але ўсё гэта можна перамагчы малітвай, усё гэта можна перамагчы абсалютным даверам да Езуса Хрыста, Які цябе паклікаў, Які цябе праз паслугу біскупа ўстанаўлівае святаром новага запавету”, – падбадзёрыў дыякана іерарх.

Таксама ён адзначыў, што дыякан Міхаіл становіцца прэзбітэрам у асаблівы час, калі салезіянскае таварыства адзначае стагоддзе сваёй прысутнасці на Беларусі. Іерарх пажадаў, каб святары салезіяне, якія неслі служэнне на гэтых землях сто гадоў, сталі сапраўдным прыкладам для неапрэзбітэра.

“Памятай аб тым, да якой годнасці сёння Езус Хрыстус вядзе цябе, памятай аб тых абавязках, якія Бог ускладае на цябе, памятай аб тых складанасцях, з якімі давядзецца спаткацца, але памятай і аб тым, што калі Бог з намі, то хто супраць нас! Няхай споведзь, шчырая малітва, апека Марыі Успамогі Хрысціянаў дапамогуць табе вытрываць у гэтым пакліканні, у служэнні як законніка і як святара, вытрываць у служэнні паводле харызмы святога Яна Боско, каб салезіянская супольнасць дзякуючы твайму служэнню стала яшчэ мацнейшай. Каб яна была на пярэдняй лініі фронту адраджэння нашай веры на Беларусі і каб Беларусь стала зно крыніцай жывой хрысціянскай каталіцкай веры і вяла ўсіх людзей да збаўлення”, – такімі словамі арцыбіскуп завяршыў гамілію.

Пасля наступіў кульмінацыйны момант пасвячэння: дыякан перад усімі сабранымі выказаў намер выконваць абавязкі святара згодна з навукай Хрыста і Касцёла, падышоў да біскупа і ўклаў складзеныя рукi ў ягоныя далоні. Гэты жэст падкрэслівае поўнае адданне сваёй волі ў рукі Святой Маці-Касцёла. Затым дыякан лёг ніцма перад алтаром, а ўсе прысутныя прамовілі словы літанii да жыхароў неба, просячы аб заступніцтве ўсіх святых для новага святара. Калі завяршылася літанiя, біскуп усклаў рукі на галаву кандыдата, за ім гэты жэст паўтарылі ўсе прысутныя святары. Ускладанне рук з’яўляецца момантам перадачы Духа Святога новаму прэзбітэру. Далей біскуп прачытаў кансэкрацыйную малітву, пасля чаго неапрэзбітэр апрануў стулу і арнат і заняў месца сярод сваіх сабратоў каля алтара, каб цэлебраваць першую ў сваім жыцці Эўхарыстыю.

Пасля Імшы прысутныя віншавалі маладога святара. Ад імя ўсіх сабратоў салезіянаў да яго звярнуўся дэлегат кс. Павел Шчарбіцкі SDB, пажадаўшы яму быць сапраўдным мужчынам на сваім святарскім шляху, жыць па правілах і ісці да пастаўленых мэтаў, збіраючы маленькія перамогі. “Няхай прыкладам для цябе будзе наш заснавальнік, святы Ян Боско, які не зрабіў ніводнага кроку, не прамовіў ніводнага слова, не прыклаў рукі ні да якой справы, якія б не былі скіраваныя на збаўленне моладзі!” – пажадаў настаяцель.

Павіншавалі новага святара таксама сёстры салезіянкі, салезіяне супрацоўнікі, суполка ADMA, моладзь, родныя і блізкія.

Новапрэзбітэр Міхаіл падзякаваў Богу за дар паклікання, бацькам і родным – за выхаванне ў праўдах веры, арцыбіскупу Тадэвушу – за ўдзелены сакрамэнт і сапраўдны прыклад святарскага жыцця, падзякаваў таксама сабратам салезіянам, якія дапамагалі і выхоўвалі яго падчас фармацыі, сёстрам салезіянкам і ўсёй салезіянскай сям’і.

 

swencenie_smargon_36 Download swencenie_smargon_36
swencenie_smargon_37 Download swencenie_smargon_37
swencenie_smargon_38 Download swencenie_smargon_38
swencenie_smargon_39 Download swencenie_smargon_39
swencenie_smargon_40 Download swencenie_smargon_40
swencenie_smargon_41 Download swencenie_smargon_41
swencenie_smargon_42 Download swencenie_smargon_42
swencenie_smargon_43 Download swencenie_smargon_43
swencenie_smargon_44 Download swencenie_smargon_44
swencenie_smargon_45 Download swencenie_smargon_45
swencenie_smargon_46 Download swencenie_smargon_46
swencenie_smargon_47 Download swencenie_smargon_47
swencenie_smargon_48 Download swencenie_smargon_48
swencenie_smargon_49 Download swencenie_smargon_49
swencenie_smargon_50 Download swencenie_smargon_50
swencenie_smargon_51 Download swencenie_smargon_51
swencenie_smargon_52 Download swencenie_smargon_52
swencenie_smargon_53 Download swencenie_smargon_53
swencenie_smargon_54 Download swencenie_smargon_54
swencenie_smargon_55 Download swencenie_smargon_55
swencenie_smargon_56 Download swencenie_smargon_56
swencenie_smargon_57 Download swencenie_smargon_57
swencenie_smargon_58 Download swencenie_smargon_58
swencenie_smargon_59 Download swencenie_smargon_59
swencenie_smargon_60 Download swencenie_smargon_60
swencenie_smargon_61 Download swencenie_smargon_61
swencenie_smargon_62 Download swencenie_smargon_62
swencenie_smargon_63 Download swencenie_smargon_63
swencenie_smargon_64 Download swencenie_smargon_64
swencenie_smargon_65 Download swencenie_smargon_65
swencenie_smargon_66 Download swencenie_smargon_66
swencenie_smargon_67 Download swencenie_smargon_67
swencenie_smargon_68 Download swencenie_smargon_68
swencenie_smargon_69 Download swencenie_smargon_69

 

0
Створана 27 Чэрвеня 2022
Абноўлена 27 Чэрвеня 2022
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя