Skip to main content

Першая Камунія ў лідскай Фары: Езус – найлепшы Сябар

fara kamunia 329 мая ў лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) дзве групы дзяцей прыступілі да Першай Камуніі.

Вельмі кранальна перажывалі гэтую падзею як дзеці, так і іх бацькі і родныя, якія прысутнічалі ў святыні.

fara kamunia 2

Пробашч Фары кс. канонік Уладзімір Гуляй, які ўдзяліў дзецям Першую Камунію, звярнуўся да іх у гаміліі. Як адзначыў ён, гэта свята ўспамінаў, падзякі і радасці, бо нават анёлы і ўсе святыя асабліва радуюцца ў гэты дзень таму, што дзеці Божыя захацелі быць бліжэй да Езуса, а таксама больш моцна сябраваць з Ім.

Святар нагадаў пра асаблівую падрыхтоўку да гэтай важнай падзеі, заўважыўшы, што такая падрыхтоўка доўжыцца не два гады, а з самага пачатку жыцця кожнага дзіцяці, і што Бог першы выходзіць, каб сустрэцца з намі. Таксама пробашч заахвоціў дзяцей запытацца ў бацькоў, як яны перажывалі сваю першую сустрэчу з Хрыстом, і падзяліўся сваім сведчаннем.

Ксёндз Уладзімір пажадаў дзецям, каб яны заўсёды дзяліліся Езусам, якога атрымаюць у святой Камуніі.

fara kamunia 4

Дзеці на працягу ўсяго тыдня будуць прыходзіць у прыгожым белым адзенні на Эўхарыстыю, каб ужо цалкам у ёй удзельнічаць і несці Хрыста ў сваё асяроддзе.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі