Skip to main content

Міністранты парафіі ў Альшанцы здзейснілі пілігрымку па Гродзеншчыне

alszanka 3Міністранты парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) наведалі некалькі парафій Гродзеншчыны.

Першым пунктам у пілігрымцы была парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары. Затым удзельнікі падарожжа пабывалі ў парафіі святога Юрыя ў Асаве. Галоўным жа момантам была сустрэча з Марыяй у санктуарыі Маці Божай Тракельскай, куды некаторыя з міністрантаў прыехалі ўпершыню.

Апошнімі пунктамі пілігрымкі сталі дзве парафіі Ліды: Святой Сям’і і Узвышэння Святога Крыжа.

Добра правёўшы час, удзельнікі падарожжа вярталіся задаволеныя, імкнучыся падзяліцца сваімі ўражаннямі з блізкімі.

Кс. Андрэй Струкель