Skip to main content

Фотафакт: святары-байкеры наведалі тракельскі санктуарый

bajkery 1Святары-байкеры Гродзенскай дыяцэзіі наведалі дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат).

У святыні, дзе знаходзіцца цудатворны абраз Маці Божай, яны цэлебравалі Імшу ў інтэнцыі шчаслівага падарожжа для ўсіх кіроўцаў. Узначаліў Эўхарыстыю кс. канонік Станіслаў Лабан, пробашч парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Беняконях (Радунскі дэканат).

bajkery 2

Кусташ санктуарыя кс. Юрый Бяганскі благаславіў матацыклы святароў, а таксама ўдзяліў ім благаслаўленне.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі