Skip to main content

У лідскай Фары з’явіліся новыя міністранты

fara min 315 мая, у Пятую велікодную нядзелю, у лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) павялічылася колькасць міністрантаў.

Пасля адпаведнай падрыхтоўкі, якая працягвалася шэсць месяцаў пад руплівай апекай старэйшага міністранта Нікіты Страчынскага, а таксама дыякана Уладзіслава Малышкі, да літургічнай службы алтара далучыліся чатыры хлопцы.

Святую Імшу, на якой кандыдаты былі ўрачыста прыняты ў міністранты, узначаліў вікарый парафіі ксёндз Раман Вайцяховіч, канцэлебраваў яе ксёндз Анджэй Ганчар.

fara min 2

Новыя міністранты ўпершыню апранулі комжы і далі абяцанне верна служыць Хрысту каля алтара.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі