7 мая ў лідскай парафіі Святой Сям’і адбылася сустрэча рэгіянальнага капітулу Францішканскага ордэну свецкіх Заходняга рэгіёну.
Сустрэча пачалася Імшой, якую цэлебраваў пробашч парафіі кс. Руслан Мазан.
Гамілію на Эўхарыстыі прамовіў а. Андрэй Букштан OFM Cap.
Пасля Імшы брат Яраслаў Крыловіч OFM Cap выступіў перад удзельнікамі з аскетычнай канферэнцыяй.
Таксама на сустрэчы адбыліся выбары капітулу Францішканскага ордэну свецкіх.
На заканчэнне ўдзельнікі разам падзякавалі Богу за атрыманыя членамі ордэну дары і ласкі і папрасілі аб святле паклікання.
Віталій Гурэц