23 красавіка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафію св. Уладзіслава ў Суботніках (Іўеўскі дэканат).
На адпустовай Імшы ў гонар святога Юрыя, мучаніка, іерарх удзяліў сакрамэнт хрысціянскай сталасці групе моладзі і старэйшых вернікаў парафіі.
На Эўхарыстыі прысутнічалі сведкі і родныя кандыдатаў да канфірмацыі, а таксама шматлікія парафіяне.
Пробашч кс. Аляксандр Лебядзевіч, вітаючы прысутных, адзначыў, што візіт іерарха ў парафію – заўсёды вялікая падзея, якой чакаюць вернікі. Ён папрасіў біскупа Аляксандра агарнуць сваімі малітвамі падчас Эўхарыстыі моладзь, якая прыступае да канфірмацыі, і ўсю парафію, каб вернікі сваім штодзённым жыццём маглі даваць іншым прыклад добрага хрысціяніна.
У гаміліі кс. Юрый Марціновіч, прэс-сакратар Гродзенскай дыяцэзіі, адзначыў, што Пан Бог нястомна ўдзяляе кожнаму чалавеку шматлікія ласкі і дары. Святар падкрэсліў, што “сілай Бог нікому не дае сваіх дароў, а толькі робіць прапанову, чакаючы, што чалавек адкрые сваё сэрца”.
На заканчэнне Імшы тыя, хто прыняў сакрамэнт хрысціянскай сталасці, абавязаліся быць сведкамі Уваскрослага Пана на сваёй вучобе і працы, выказалі ўдзячнасць біскупу, а таксама ўсім, хто рыхтаваў іх да гэтай вялікай падзеі.
У сваю чаргу пастыр Касцёла на Гродзеншчыне выказаў перакананне, што прыняты сакрамэнт дапаможа ім, найперш моладзі, быць вернымі Езусу Хрысту і імкнуцца з кожным днём станавіцца ўсё лепшымі хрысціянамі і людзьмі.
Біскуп пажадаў, каб гэтыя дары Духа Святога прынеслі шчодры плён у жыцці тых, хто стаў умацаваны імі.
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Людміла Пясецкая