Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Велікодны абед для бедных у Гродне: нягледзячы на цяжкасці жыцця, трэба мець надзею

12 Красавік 2022
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 12 Красавік 2022

welicodny obed 3612 красавіка ў доме Кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) у Гродне з нагоды набліжэння святаў Уваскрасення Пана адбыўся абед для маламаёмных і людзей без пэўнага месца жыхарства.

Такі абед, які арганізуецца пры падтрымцы Рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас”” Гродзенскай дыяцэзіі, стаў ужо традыцыяй у горадзе над Нёманам. Сёлета ў ім удзельнічала больш за 100 чалавек.

Прысутных, якія знаёмыя з убоствам і цярпеннем, частавалі супам, запечанымі каўбаскамі з рысам і салёнымі агуркамі, а на дэсерт – велікодным кулічом. Безумоўна, кожны атрымаў таксама маляванае яйка – сімвал новага жыцця. Дзяленне велікодным яйкам мае братэрскі характар і служыць умацаванню сувязяў.

Перад спажываннем святочнага пасілку ўсіх прысутных прывітаў дырэктар дабрачыннага таварыства “Карытас” кс. канонік Раман Рачко. Затым біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч благаславіў ежу, якую атрымалі ўдзельнікі абеду.

welicodny obed 53

Звяртаючыся да іх, іерарх пажадаў ім, нягледзячы на разнастайныя цяжкасці, з якімі яны сустракаюцца штодзень, непахіснай надзеі. Як заўважыў пастыр Касцёла на Гродзеншчыне, гэтую надзею прыносіць свету і людзям Уваскрослы Езус Хрыстус, які з любові да чалавека аддае сваё жыццё.

Біскуп пажадаў прысутным вясёлых святаў Уваскрасення Пана, запэўніўшы, што Касцёл пра іх заўсёды памятае і па меры сваіх магчымасцяў будзе іх падтрымліваць.

На тварах сабраных можна было сапраўды ўбачыць радасць. Яны цешыліся, як дзеці, атрымліваючы з рук сясцёр назарэтанак велікодныя яйкі.

З іх вуснаў можна было пачуць цёплыя словы ўдзячнасці за ўсё, што робіць для іх кожны дзень Гродзенская дыяцэзія. Хоць часта яны адчуваюць холад, адсутнасць нармальных умоваў для жыцця, гора і нястачу, у гэты дзень яны змаглі аддзячыць цяплом сваіх сэрцаў.

Няхай іх малітва, якую на сустрэчы яны ўзносілі разам, дойдзе да Бога і будзе выслухана, каб як мага менш людзей у нашым горадзе, краіне і свеце жыло ў нечалавечых умовах.

welicodny_obed_36 Download welicodny_obed_36
welicodny_obed_37 Download welicodny_obed_37
welicodny_obed_38 Download welicodny_obed_38
welicodny_obed_39 Download welicodny_obed_39
welicodny_obed_40 Download welicodny_obed_40
welicodny_obed_41 Download welicodny_obed_41
welicodny_obed_42 Download welicodny_obed_42
welicodny_obed_43 Download welicodny_obed_43
welicodny_obed_44 Download welicodny_obed_44
welicodny_obed_45 Download welicodny_obed_45
welicodny_obed_46 Download welicodny_obed_46
welicodny_obed_47 Download welicodny_obed_47
welicodny_obed_48 Download welicodny_obed_48
welicodny_obed_49 Download welicodny_obed_49
welicodny_obed_50 Download welicodny_obed_50
welicodny_obed_51 Download welicodny_obed_51
welicodny_obed_52 Download welicodny_obed_52
welicodny_obed_53 Download welicodny_obed_53
welicodny_obed_54 Download welicodny_obed_54
welicodny_obed_55 Download welicodny_obed_55
welicodny_obed_56 Download welicodny_obed_56
welicodny_obed_57 Download welicodny_obed_57
welicodny_obed_58 Download welicodny_obed_58
welicodny_obed_59 Download welicodny_obed_59
welicodny_obed_60 Download welicodny_obed_60
welicodny_obed_61 Download welicodny_obed_61
welicodny_obed_62 Download welicodny_obed_62
welicodny_obed_63 Download welicodny_obed_63
welicodny_obed_64 Download welicodny_obed_64
welicodny_obed_65 Download welicodny_obed_65
welicodny_obed_66 Download welicodny_obed_66
welicodny_obed_67 Download welicodny_obed_67
welicodny_obed_68 Download welicodny_obed_68
welicodny_obed_69 Download welicodny_obed_69

Кс. Юрый Марціновіч

 

0
  • #Карытас(81)
Створана 12 Красавік 2022
Абноўлена 12 Красавік 2022
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя