Skip to main content

Смаргонскі араторый імя св. Яна Боско арганізаваў вясенні адпачынак для дзяцей

smorgon 22З 29 па 31 сакавіка ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі св. Міхала Арханёла, адбыўся вясенні адпачынак для дзяцей.

Як паведамляе sdb.by, у дні адпачынку кс. Павел Шчарбіцкі SDB, с. Валянціна Кот FMA, семінарыст Міхаіл Вішнеўскі, аніматары і памочнікі дапамагалі дзецям лепш падрыхтавацца да свята Пасхі. 

З дапамогай працы ў групах, прагляду відэа, розных дынамік, падабраных у залежнасці ад узросту групы, і размоў прысутныя разважалі разам з Марыяй, Сымонам Кірынэйцам і Веранікай, як можна быць побач адзін з адным, праяўляць любоў, здзяйсняць канкрэтныя крокі ў сваім жыцці. Дзеці атрымлівалі хатняе заданне, якое прапаноўвалася рабіць дома з бацькамі.

Аніматары рыхтавалі для дзяцей цікавыя гульні. Асабліва падабалася ўдзельнікам адпачынку гульня з мапай, у якой неабходна было рухацца па пазначаных кропках. У выніку дзеці апынуліся ў доме сясцёр салезіянак, дзе іх чакаў смачны пікнік

smorgon 13.

Падчас Крыжовага шляху праз сімвалы і разважанні дзеці маглі лепш зразумець цярпенні Пана Езуса.

На заканчэнне адпачынку кс. Павел Шчарбіцкі пажадаў, каб прысутныя, правёўшы разам гэты час, маглі быць больш уважлівымі адзін да аднаго і не саромеліся праяўляць знакі любові.