Skip to main content

Міністранты лідскай парафіі Святой Сям’і наведалі з экскурсіяй Гродна

lida ministranty 1Міністранты лідскай парафіі Святой Сям’і разам з вікарыем ксяндзом Андрэем Белаблоцкім наведалі Гродна, пабачыўшы выдатныя мясціны горада.

Сустрэча пачалася Імшой у гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя. На літургіі міністранты маглі служыць ля алтара, а пасля – пазнаёміцца з гісторыяй катэдры.

Затым яны мелі ўнікальную магчымасць наведаць месца, дзе рыхтуюць будучых святароў, – Вышэйшую духоўную семінарыю. Таксама яны пазнаёміліся з пабэрнардынскім касцёлам Адшукання Святога Крыжа – найстарэйшай каталіцкай святыняй у Гродне, наведалі Стары замак і Музей рэлігіі.

lida ministranty 7

Хлопцы былі задаволеныя экскурсіяй. У іх засталося шмат пазітыўных эмоцый і ўражанняў.

Віталій Гурэц