Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

У гродзенскай катэдры адбыўся Чын прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі

26 Сакавіка 2022
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 26 Сакавіка 2022

czyn katedra 725 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, у гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя прайшло набажэнства, падчас якога быў здзейснены Чын прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі.

Mалітоўная сустрэча пачалася набажэнствам Крыжовага шляху, якое правялі ў гэты дзень прадстаўнікі Душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі.

Затым адбылася святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. На пачатку літургіі іерарх заахвоціў вернікаў да руплівай малітвы ў інтэнцыі міру ва ўсім свеце, а асабліва ва Украіне.

Як заўважыў пастыр Касцёла на Гродзеншчыне, без міру на зямлі мы не пабудуем будучыні і не будзем поўнасцю шчаслівымі.

czyn katedra 15

У гаміліі вікарый катэдральнай парафіі кс. Яўген Амасёнак заклікаў прысутных у святыні і тых, хто духоўна далучыўся да іх з дапамогай сродкаў масавай камунікацыі, прысвяціць свае сэрцы Пану Богу, аддаўшы ў Яго рукі ўсе нашы штодзённыя справы.

Святар адзначыў, што мір у свеце залежыць ад кожнага чалавека. “Таму трэба, каб у кожнага з нас была перакананасць, што ад мяне залежыць лёс не толькі мой і маіх блізкіх, але і лёс усяго свету”, – дадаў ён.

Завяршылася Імша выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнтy. Падчас адарацыі біскуп Кашкевіч у духоўнай еднасці са Святым Айцом Францішкам і ўсім паўсюдным Касцёлам здзейсніў Чын прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі.

czyn_katedra_1 Download czyn_katedra_1
czyn_katedra_10 Download czyn_katedra_10
czyn_katedra_11 Download czyn_katedra_11
czyn_katedra_12 Download czyn_katedra_12
czyn_katedra_13 Download czyn_katedra_13
czyn_katedra_14 Download czyn_katedra_14
czyn_katedra_15 Download czyn_katedra_15
czyn_katedra_16 Download czyn_katedra_16
czyn_katedra_2 Download czyn_katedra_2
czyn_katedra_3 Download czyn_katedra_3
czyn_katedra_4 Download czyn_katedra_4
czyn_katedra_5 Download czyn_katedra_5
czyn_katedra_6 Download czyn_katedra_6
czyn_katedra_7 Download czyn_katedra_7
czyn_katedra_8 Download czyn_katedra_8
czyn_katedra_9 Download czyn_katedra_9

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Вольга Сяліцкая

 

0
Створана 26 Сакавіка 2022
Абноўлена 26 Сакавіка 2022
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя