27 лютага ў парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні 12 чалавек сталі міністрантамі. Абяцанне выконваць свае абавязкі пабожна, рупліва і радасна яны прынеслі перад пробашчам парафіі кс. Яўгенам Учкуронісам.
Пробашч, у сваю чаргу, заклікаў міністрантаў – сімвалічную колькасць, бо столькі апосталаў было ў Езуса Хрыста, – не толькі верна служыць Пану Богу ля алтара, але і сведчыць аб сваёй веры ўсім жыццём. Таксама ён падзякаваў бацькам міністрантаў за выхаванне дзяцей.
Бацькі, вельмі ўзрушаныя, выказалі пробашчу ўдзячнасць за тое, што вядзе іх дзяцей да святасці і ўзрастання ў веры.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі