5 лютага, ва ўспамін святой Агаты, панны і мучаніцы, у астравецкую парафію святых Космы і Дам’яна прыбылі з бярозаўскага касцёла Спаслання Святога Духа копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з санктуарыяў нашай краіны.
Астравецкія вернікі з сем’ямі з вялікай пашанай і ўрачыстым спевам сустрэлі ў працэсіі нябесную Матулю ў святых выявах. Святую Імшу ўзначаліў айцец Станіслаў Станеўскі CSsR, які з’яўляецца духоўным кіраўніком перэгрынацыі абразоў. Звяртаючыся да вернікаў, святар пажадаў усім прысутным, каб Марыя прынесла супакой у кожнае сэрца і сям’ю.
Людзі прыходзілі, стоячы на каленях – маліліся, дзякавалі за магчымасць наведаць у сваёй парафіі адначасова ўсе санктуарыі, звярнуцца да Пана праз заступніцтва Маці Божай перад кожным з гэтых абразоў.
Копіі абразоў прабудуць у Астраўцы да 12 лютага, затым у гэты дзень а 13-й гадзіне іх сустрэнуць вернікі варнянскай парафіі святога Юрыя, дзе яны застануца да 19 лютага.
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Вікторыя Раткевіч