Skip to main content

“Развітанне з Дзіцяткам Езусам ля стаенкі” прайшло ў гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай

razwitanie 129 студзеня ў гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай, дзе служаць айцы францішкане, адбылося “развітанне з Дзіцяткам Езусам ля стаенкі”.

Вечар распачаў пробашч парафіі а. Сяргей Мігун OFM Conv, які прывітаў усіх прысутных. Затым прайшоў імправізаваны канцэрт калядных песень, у якім мог удзельнічаць кожны жадаючы.

Дзеці з вялікай радасцю прынеслі свае таленты ў падарунак маленькаму Езусу. Яны гралі на музычных інструментах, такіх як домра і баян, выконвалі любімыя калядныя спевы. Больш за ўсё парадавалі прысутных самыя маленькія вучні парафіяльнай нядзельнай школы.

razwitanie 5

Яркім, радасным і запамінальным было выступленне ўдзельнікаў хору “Містэрыум”. Калядныя спевы, якія прагучалі ў іх выкананні, сталі сапраўдным упрыгажэннем вечару з Езусам.

Вечар скончыўся сумеснай малітвай з благаслаўленнем Дзіцяткі Езуса. Кожны з прысутных мог ушанаваць маленькага Езуса асабіста.

Сустрэча была радаснай і душэўнай, удзельнікі пакідалі яе з усмешкамі на тварах і з Богам у сэрцах.

 

Алена Жэгала

Фота: Баляслаў Гавецкі