У парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) быў арганізаваны конкурс батлеек. Такім чынам гэтая парафіяльная супольнасць працягвае сваю добрую традыцыю.
На працягу зімовых канікул самыя малодшыя вернікі разам з бацькамі майстравалі святочныя батлейкі.
У нядзелю 23 студзеня на святой Імшы, якую ўзначаліў вікарый парафіі кс. Раман Вайцяховіч, дзеці прадставілі вырабленыя імі батлейкі. Кожны быў узнагароджаны падарункам.
Так малодшыя парафіяне правялі зімовыя канікулы, якія з’яўляюцца вялікай радасцю, а калі праходзяць з карысцю – удвая лепшыя. Напэўна, менавіта такія мерапрыемствы, як арганізаваны ў парафіі конкурс, садзейнічаюць аб’яднанню вернікаў.
Дзіяна Бранчэль
Фота: Эвяліна Буцько