Skip to main content

У свята Хросту Пана ў гродзенскай парафіі Святога Духа паказалі спектакль

alszanka 59 студзеня, у нядзелю Хросту Пана, у парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) малодшая моладзь прадставіла сцэнку для ўсіх вернікаў. Спектакль быў прысвечаны тэме Божага Нараджэння і сімвалічна завяршыў гэты ўрачысты перыяд.

У мерапрыемстве прыняла ўдзел не толькі малодшая моладзь на чале з вікарыем парафіі кс. Андрэем Струкелем, але і вядомы ў Гродне дзіцячы каталіцкі гурт “Анёлы” пад кіраўніцтвам с. Вікторыі.

Прадстаўленне складалася з некалькіх апавядальных частак, у якіх можна было ўбачыць бацькоў Марыі, пастухоў, каралёў і самога маленькага Езуса. Паміж гісторыямі парафіяне слухалі дзіцячыя калядныя спевы. Спектакль паказваў, як нарадзіўся Езус і як жыла Яго сям’я ў гэты перыяд.

alszanka 6

Як для моладзі, так і для ксяндза Андрэя гэта быў дэбют.

“Першы раз быў рэжысёрам, але шмат разоў браў удзел у сцэнках як акцёр. Вельмі перажываў, таму што быў адначасова і пастаноўшчыкам, і гукарэжысёрам, і прадзюсерам. Вельмі цяжка ў нашыя часы сабраць усіх разам, але ў нас атрымалася. І як аказалася, усё было недарэмна!” – дзеліцца вікарый уражаннем пасля выступу.

Сачыць за жыццём гродзенскай парафіі Святога Духа можна ў інстаграме  і фэйсбуку.

Наталля Лазоўская