Skip to main content

Аплаткавая сустрэча Рэгіянальнага Вікарыяту Кармэлітаў Босых у Беларусі адбылася ў Гудагаі

2022 01 07 karmelity 0077 студзеня ў кляштары айцоў кармэлітаў босых у Гудагаі адбылася аплаткавая сустрэча для манахаў з усіх супольнасцяў гэтага ордэна ў Беларусі.

Як паведамляе catholic.by у Гудагай прыбылі браты з кляштараў у Мядзелі, Нарачы і ў Мінску.

Рэгіянальны Настаяцель айцец Пётр Фраштэнга OCD пасля малітвы ва ўступным слове павіншаваў усіх прысутных з Божым Нараджэннем і Новым, 2022 годам, падзякаваў усім і кожнаму за працу і будаванне супольнасцяў.

Ён узгадаў пра радасныя моманты для Вікарыята ў мінулым годзе, якімі сталі развіццё пачуцця братэрства ў супольнасцях, дынамічнае развіццё душпастырскай апекі над вернікамі ў парафіях, працяг будаўніцтва.

2022 01 07 karmelity 001

Узгадаў таксама пра цяжкія і балючыя падзеі, якімі сталі адыход у вечнасць айца Бэрнарда Радзіка і айца Леанарда Цеханоўскага.

Настаяцель выказаў спадзяванне на тое, што гэтая страта прычыніцца да яшчэ больш інтэнсіўнай малітвы аб новых пакліканнях у супольнасць кармэлітаў босых у Беларусі.

Абмяняўшыся віншаваннямі і найлепшымі пажаданнямі, браты падзяліліся аплаткай на знак святочнай радасці і прымірэння.