З нагоды свята Божага Нараджэння, якое адзначаецца паводле юліянскага календара, выказваем сардэчныя віншаванні ўсім вернікам праваслаўнага вызнання.
Шмат нашых сем’яў з’яўляюцца змяшанымі: адзін чалавек каталіцкага вызнання, іншы праваслаўнага. У многіх нашых дамах два разы праходзіць вігілійны вечар і два разы адзначаецца Божае Нараджэнне.
Падвойнае Божае Нараджэнне нас яшчэ больш узбагачае і набліжае да беднай бэтлеемскай стаенкі. Усе жывуць у згодзе і еднасці, без усялякіх падзелаў і бар’ераў. Божае Нараджэнне здольнае яднаць людзей!
Жадаем усім, каб у гэтыя святы ў кожным доме, у кожнай нашай сям’і на Гродзеншчыне і ва ўсёй нашай краіне ўсталявалася радасная, цёплая, сямейная атмасфера. Каб Бог нарадзіўся ў кожным з нас!
Няхай супакой, еднасць і блізкасць напаўняюць усе сэрцы, а новы 2022 год прынясе ўсім новую надзею, новыя сілы і новае натхненне.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі