Skip to main content

Фотафакт: калядны спектакль у гродзенскім францішканскім касцёле

franki25 снежня ў гродзенскім францішканскім касцёле Маці Божай Анёльскай адбылася прэм’ера спектаклю “Прыгоды ў калядную ноч”.

Дзеці і моладзь стараліся стварыць атмасферу светлага і незабыўнага свята – Божага Нараджэння. Гэта атрымалася ў вялікіх і маленькіх артыстаў цудоўна.

Ад прадстаўлення ў прысутных трапятала сэрца, радавалася душа, разам з нараджэннем маленькага Езуса нараджаліся добрыя станоўчыя эмоцыі, любоў і спачуванне да бліжняга.

Акрамя таго, удзельнікі парафіяльнага хору “Містэрыум” парадавалі парафіян выкананнем калядак, павіншавалі з Божым Нараджэннем і Новым годам, падарылі радасныя эмоцыі, пажадалі любові і веры.

Алена Жэгала