Skip to main content

Аплаткавая сустрэча з валанцёрамі і іх сем’ямі прайшла ў Тракелях

oplatek trok 719 снежня пры санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбылася аплаткавая сустрэча для валанцёраў і іх дзяцей.

На ўжо традыцыйную сустрэчу перад святамі Божага Нараджэння былі запрошаны тыя, хто бескарысліва дапамагае ў арганізацыі і правядзенні розных мерапрыемстваў, перш за ўсё штогадовых адпустовых урачыстасцяў у санктуарыі.

На сустрэчы кусташ кс. доктар Юрый Бяганскі падзякаваў усім прысутным валанцёрам за час, які яны ахвяруюць на карысць развіцця дыяцэзіяльнага санктуарыя, і за іх самаадданасць.

oplatek trok 6

З нагоды блізкіх святаў Нараджэння Пана святар пажадаў, каб кожны ў гэты святочны час мог адчуць сапраўдную радасць, якую прыносіць у свет Збаўца. Кусташ пажадаў міру і згоды, а таксама ўзаемнай павагі ў кожным доме і сям’і.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі