Skip to main content

У салезіянскай парафіі ў Смаргонi два новыя кандыдаты ў аніматары

animatory 55 снежня ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні, дзе працуюць салезіяне, адбылося прыняцце двух новых салезіянскіх кандыдатаў у аніматары.

Як паведамляе sdb.by, на нядзельнай святой Імшы зрабілі наступны крок на шляху аніматарства і прынеслі абяцанні кандыдатаў у аніматары пасля двух гадоў фармацыі Ксенія Рыдзель і Юлія Броўка. 

Імшу цэлебраваў пробашч парафіі кс. Павел Шчарбіцкі SDB. У гаміліі святар засяродзіў увагу на тым, як важна часам адыходзіць у “пустыню” са свайго штодзённага жыцця, каб пачуць голас Пана, які прагне даць нам сапраўднае шчасце.

Працягам свята стала сустрэча ў араторыі, дзе для новых кандыдатаў у аніматары былі падрыхтаваны заданні і падарункі.