Skip to main content

Адышла ў вечнасць мама святой памяці сястры Станіславы Кучынскай (+ інфармацыя пра пахаванне)

candle 1068948 1280Курыя Гродзенскай дыяцэзіі і Kангрэгацыя Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) са смуткам паведамляюць, што 8 снежня адышла ў вечнасць Марыя Кучынская, мама святой памяці сястры Станіславы Кучынскай CSFN, якая памерла двума днямі раней.

4 8

Сястра Станіслава з мамай


Пахаванне спачылай адбудзецца ў пятніцу 10 снежня ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары (Шчучынскі дэканат).

Пачатак пахавальнай святой Імшы — 12.00.

Вечны адпачынак дай ёй, Пане…