Курыя Гродзенскай дыяцэзіі і Kангрэгацыя Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) са смуткам паведамляюць, што 6 снежня на 55-м годзе жыцця адышла ў вечнасць сястра Станіслава Кучынская CSFN.
Пахаванне спачылай адбудзецца ў чацвер 9 снежня ў касцёле Адшукання Святога Крыжа ў Гродне (пабернардынскім).
Пачатак пахавальнай св. Імшы — 12.00.
Сястра Станіслава ад Маці Марыі (Ганна Кучынская) нарадзілася 7 ліпеня 1967 г. у вёсцы Пяскі Шчучынскага раёна. Паходзіла з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары (Шчучынскі дэканат).
У Кангрэгацыю Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ўступіла ў 1984 г. Вечныя манаскія абяцанні прынесла ў 1992 г. у Гродне.
На працягу свайго манаскага жыцця (37 гадоў) несла розныя служэнні ў розных парафіях у Гродне, Шчучыне, Навагрудку, Лідзе і Мінску.
Пэўны час працавала таксама ў Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь.
Спачылая сястра Станіслава ў апошні час працавала ў Гродзенскай дыяцэзіяльнай курыі і вяла катэхезу пры парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Гродне.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане…