Skip to main content

Адышоў у вечнасць тата сястры Ірыны Барцэвіч FMA

candle 197248 1280Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 2 снежня на 90-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Антоні Барцэвіч, тата сястры Ірыны Барцэвіч з Кангрэгацыi Дачок Марыі Успамогі Хрысціян, якая нясе служэнне пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні.

Пахаванне спачылага адбудзецца ў суботу 4 снежня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Індуры (дэканат Гродна-Захад).

Пачатак пахавальнай св. Імшы — 13.00.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…