Skip to main content

Дарога ў Бэтлеем: першая раратняя Імша ў гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля

roraty dewiatowka 8Разам з Адвэнтам у нашых святынях распачаліся раратнія Імшы, якія збіраюць шмат вернікаў, у тым ліку дзяцей і моладзь. Апошнія найбольш любяць гэтыя літургіі, нягледзячы на тое, што яны адбываюцца вельмі рана.

29 лістапада першая раратняя Імша, прысвечаная Найсвяцейшай Панне Марыі, адбылася таксама ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка).

У гаміліі пробашч парафіі а. Андрэй Ядкоўскі CSsR, звяртаючыся ў першую чаргу да малодшых вернікаў, адзначыў: “Мы сёння пачынаем спаборніцтвы, але яны крыху іншыя, чым у спартсменаў. Важны старт, пачатак нашага падарожжа і ўдзел!”

roraty dewiatowka 18

Святар дадаў, што мэтай падарожжа будзе Бэтлеем, ёсць дваццаць дзён, каб дайсці да гэтай мэты, і ўдзельнікі не будуць спаборнічаць адзін з адным, а клапаціцца аб тым, каб прайсці гэтую дарогу, каб Езус нарадзіўся ў кожным сэрцы. Калі ж будуць сустракацца перашкоды, будзе праваднік – арханёл Габрыэль, бо “той, хто ідзе з анёлам праз жыццё, той ідзе добрай дарогай і да добрай мэты”. Па словах святара, ісці разам з нашым сябрам, анёлам, трэба незалежна ад таго, колькі нам гадоў.

На першай раратняй Імшы дзеці атрымалі заданне – прыгадаць малітву да Анёла Ахоўніка, – а таксама мапу на гэты Адвэнт, каб кожны дзень ставіць новую адзнаку.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Аляксандр Сяргеюк