Skip to main content

Канцэрт дзіцячага хору адбыўся ў гродзенскім францішканскім касцёле

sw cycylii 1Напярэдадні ўспаміну святой Цэцыліі, панны і мучаніцы, у касцёле Маці Божай Анёльскай у Гродне (францішканскім) адбыўся канцэрт дзіцячага хору “Містэрыум”. Падчас канцэрту дзеці і моладзь парадавалі парафіян спевам і ігрой на музычных інструментах.

Таксама ў гэты дзень шэрагі дзіцячага хору папоўніліся новымі талентамі. Новыя ўдзельнікі былі ўрачыста прыняты ў склад хору на святой Імшы.

Свята працягнулася салодкім сталом з тортам і духоўнымі спевамі.

Успамін святой Цэцыліі – апякункі касцёльнай музыкі і харыстаў – адзначаецца ў Паўсюдным Касцёле 22 лістапада. Да гэтага дня прымяркоўваюцца музычныя фестывалі і канцэрты.

Алена Жэгала