12 лістапада біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў кс. каноніка Паўла Салабуду, пробашча парафіі Святога Духа ў Гродне, адказным мадэратарам за пастаянную фармацыю маладых святароў у Гродзенскай дыяцэзіі.
На гэтай пасадзе ён заменіць кс. Яна Сарэлу, які выконваў гэтыя абавязкі з 2017 г.
Роля мадэратара заключаецца ў тым, каб у сумеснай працы з маладымі святарамі да 10 гадоў святарства паглыбляць сувязь з Найвышэйшым Святаром – Езусам Хрыстом, пашыраць тэалагічна-пастаральныя веды і будаваць адзінства ў супольнасці духавенства дыяцэзіі.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі