Курыя Гродзенскай дыяцэзіі паведамляе, што 6 лістапада ў Літве адышоў у вечнасць кс. Францішак Кукліс, святар Гродзенскай дыяцэзіі. У апошнія гады ён служыў у Вілкавішскай дыяцэзіі.
Ксёндз Францішак нарадзіўся 2 красавіка 1970 г., паходзіў з парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай у Дзевенішках (Літва). Прэзбітэрскае пасвячэнне яму ўдзяліў 19 мая 2001 г. у катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Спачылы будзе пахаваны ў сваёй роднай парафіі.
Пахаванне спачылага святара адбудзецца ў аўторак 9 лістапада ў яго роднай парафіі ў Дзевянішках (Віленская архідыяцэзія, Салечніцкі раён Літвы).
Пачатак у 12.00 па мясцовым часе (13.00 па мінскім).
Даручаем памерлага святара Божай міласэрнасці, просячы для яго жыцця вечнага.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі