Skip to main content

Баль Усіх Святых прайшоў у лідскай Фары

fara bal 71 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх Святых, у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) адбыўся Баль Усіх Святых.

Кожны год у парафіі дзеці пераапранаюцца ў святых, цікавяцца іх гісторыяй і потым дзеляцца гэтым з вернікамі. Мэтай балю з’яўляецца паказаць святасць у штодзённым жыцці, а таксама каштоўнасць дабра і любові да Бога.

На пачатку адбылася ўрачыстая святая Імша, якую ўзначаліў вікарый парафіі кс. Марэк Занеўскі. На заканчэнне кожны маленькі “святы” мог распавесці пра сваё жыццё і падзяліцца чымсьці цікавым. Скончыўся баль салодкім пачастункам.

Свята паказала, што дзеці імкнуцца пазнаваць святых і благаслаўлёных, жадаюць углядацца ў іх жыццё і вучыцца па іх прыкладу любіць Бога і іншага чалавека.

Дзіяна Бранчэль

Фота: Эвяліна Буцько