23 кастрычніка ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе прайшоў дзень засяроджання для міністрантаў і кандыдатаў да служэння ля алтара. Маладая парафія налічвае каля 60 міністрантаў.
Месяц кастрычнік у Касцёле прысвечаны малітве Ружанца, таксама ў гэтым месяцы адзначаўся Сусветны дзень місій. Таму юнакі разам з ксяндзом Андрэем Белаблоцкім, вікарыем парафіі і апекуном яе міністрантаў, разважалі на тэму місіянерскага Ружанца.
Першы этап сустрэчы быў прысвечаны гісторыі святога Ружанца, былі прадстаўлены сведчанні пра моц гэтай малітвы. На другім этапе міністранты разам са святаром стваралі місіянерскі ружанец з паветраных шароў. Пасля працяглай працы ружанец быў зроблены і запушчаны ў неба.
Эпошні этап сустрэчы ўдзельнікі прысвяцілі прагляду хакейнага матчу. Усе яны былі задаволены сумесна праведзеным часам і з нецярпеннем чакаюць наступнага дня засяроджання.
Віталій Гурэц