Skip to main content

Памятаць продкаў і шанаваць гісторыю: моладзь лідскай Фары ўдзельнічалa ў прыбіранні старых могілак

lida kladbicze 5Надыходзяць дні, калі мы ўспамінаем спачылых і асабліва молімся за нашых блізкіх памерлых, наведваем могілкі.

Вернікі парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) працягваюць падтрымліваць добрую традыцыю перад урачыстасцю Усіх Святых. Як і штогод, моладзь разам з вікарыем парафіі ксяндзом Раманам Вайцяховічам дапамагала ва ўпарадкаванні могілак каля капліцы святой Барбары.

lida kladbicze 6

Гісторыя гэтых могілак пачынаецца ў 1797 годзе, таму яны маюць вялікае гістарычнае і культурнае значэнне. Пасля прыбірання лісця і смецця адбылася сумесная малітва за пахаваных на могілках.

Наш абавязак – памятаць продкаў і шанаваць гісторыю. Заклікаем усіх добра падрыхтавацца да надыходзячай урачыстасці.

 

Дзіяна Бранчэль

Фота: Эвяліна Буцько