Skip to main content

Рэкалекцыі для ўдзельнікаў асацыяцыі “Сужэнскія сустрэчы” з Пінскай дыяцэзіі прайшлі ў Тракелях

3 516 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) прайшлі рэкалекцыі для ўдзельнікаў асацыяцыі “Сужэнскія сустрэчы” з Пінскай дыяцэзіі.

Духоўныя практыкаванні, на якіх прысутнічалі сем’і з Пінска і Баранавіч, правёў пробашч парафіі св. Казіміра ва Уселюбе (Навагрудскі дэканат) кс. Віталій Цыбульскі.

Тэмай сустрэчы было ўдасканаленне дыялогу паміж мужам і жонкай, дзецьмі, роднымі, калегамі, а таксама з Богам.

Фармат мерапрыемства (сустрэчы ў дыялогу – споведзь – святая Імша) дазволіў удзельнікам больш глыбока зазірнуць у свае сэрцы, убачыць уплыў складаных пачуццяў на штодзённасць, рашэнні, адносіны ў сям’і, супольнасцях.

Час, праведзены з Богам, праляцеў імгненна, і раз’язджацца было вельмі сумна, але гэта была выдатная магчымасць для сужэнцаў адпачыць і пабыць удваіх у прыгожым кутку прыроды.

7 2

Удзельнікі выказалі словы падзякі кс. Віталію Цыбульскаму, які пастаянна быў разам з імі, кусташу санктуарыя кс. Юрыю Бяганскаму за гасціннасць, добрыя ўмовы, цёплую і сяброўскую атмасферу.

Удзельнікі і арганізатары рэкалекцый спадзяюцца, што гэты час яднання з Богам прынясе плён кожнай сям’і і дапаможа паглыбіць веру, а агонь Божага слова доўга будзе гарэць у сэрцах.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі