Skip to main content

Адышоў у вечнасць айцец Леанард Цеханоўскі, кармэліт босы

candle 2038736 1280Супольнасць айцоў кармэлітаў босых у Беларусі са смуткам паведамляе, што 13 кастрычніка на 63-м годзе жыцця адышоў у вечнасць айцец Леанард Цеханоўскі OCD, які нёс душпастырскае служэнне пры санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі і ў парафіі святога Андрэя Баболі ў Градоўшчыне (Астравецкі дэканат).

Спачылы пражыў у ордэне 36 гадоў, у святарстве - 33 гады.

изображение viber 2021 10 13 11 49 34 200

Цела спачылага айца Леанарда будзе дастаўлена для развітання ў санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі ўвечары ў пятніцу, 15 кастрычніка. А 19-й гадзіне будзе цэлебравацца святая Імша пры труне.

Пахаванне адбудзецца ў суботу, 16 кастрычніка ў Гудагаі. Пачатак у 16.00

Вечны адпачынак дай яму, Пане…