Skip to main content

Фотафакт: адпустовая ўрачыстасць святых Анёлаў Ахоўнікаў у Раготне

ragotna 32У парафіі святых Анёлаў Ахоўнікаў у Раготне (Дзятлаўскі дэканат) адбылася адпустовая ўрачыстасць тытулу касцёла.

На Эўхарыстыі ў гістарычнай святыні сабраліся вернікі і госці парафіі, а таксама духавенства.

Імшу ўзначаліў пробашч парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Наваельні кс. Алег Жураўскі.

ragotna 40

Гамілію прамовіў вікарый лідскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі кс. Віталій Валюк. Святар распавёў пра Анёлаў Ахоўнікаў – тых, якія бароняць нас у барацьбе са злом.

На заканчэнне ўрачыстасці пробашч парафіі кс. Павел Скуба падзякаваў святарам за прыбыццё, а сваім парафіянам – за дар супольнай малітвы.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Алена Паўлоўская