Skip to main content

Адпустовая ўрачыстасць Маці Божай Ружанцовай прайшла ў Суботніках

subotnik mb 513 кастрычніка ў парафіі святога Уладзіслава ў Суботніках (Іўеўскі дэканат) адбылася адпустовая ўрачыстасць Маці Божай Ружанцовай.

У бакавым алтары касцёла змешчаны абраз Маці Божай Ружанцовай, які па традыцыі вернікі парафіі ўшаноўваюць кожную першую нядзелю кастрычніка.

Вакол касцёла ў старадаўнюю агароджу ўмураваны пяць каплічак з выявамі Радасных таямніц Ружанца, якія ў гэты дзень асабліва ўпрыгожваюцца.

На ўрачыстасці сабраліся парафіяне і госці. Па запрашэнні пробашча парафіі кс. Аляксандра Лебядзевіча святую Імшу ўзначаліў куратар І курса Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне кс. Павел Эйсмант.

subotnik mb 62

У гаміліі святар распавёў пра Ружанец, які прапанаваў нам Бог праз Марыю. Молячыся Ружанец, мы звяртаемся да Бога Усемагутнага, да Езуса, да Найсвяцейшай Маці, а заканчваем малітву, праслаўляючы Найсвяцейшую Тройцу. Ружанец – пераможная зброя супраць злога духа і ўсіх ворагаў Касцёла, самы просты шлях праз Марыю да Неба.

Пасля Імшы адбылася эўхарыстычная працэсія вакол касцёла, падчас якой Найсвяцейшы Сакрамэнт быў унесены ў кожную з пяці каплічак, а прысутныя вернікі маліліся на ружанцы, дзякуючы Богу за дар Марыі ў сваім жыцці.

Напрыканцы быў праспяваны гімн “Цябе, Бога, праслаўляем”. Пробашч падзякаваў вернікам і гасцям парафіі за прысутнасць і супольную малітву, а кс. Паўлу Эйсманту – за цудоўныя словы навукі.

Людміла Пясецкая