25 верасня ў межах свайго візіту ў Гродна Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч наведаў катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя.
З багатай гісторыяй святыні, якая перажыла разнастайныя падзеі, прадстаўніка Папы Францішка пазнаёміў пробашч катэдральнай парафіі кс. канонік Ян Кучынскі.
Іерарх памаліўся перад цудадзейнай іконай Маці Божай Кангрэгацкай, якую таксама называюць Студэнцкай, што ўжо шмат гадоў ушаноўваецца ў касцёле.
Затым нунцый пабачыў панараму горада над Нёманам і некаторыя новыя святыні ў Гродна.
Прадстаўніка Святога Айца суправаджалі арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі намінат Юзаф Станеўскі і біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Кс. Юрый Марціновіч