Skip to main content

Aкцыю “Збярэм дзяцей са шматдзетных сем’яў у школу” правялі ў лідскай Фары

00Прыйшла восень, пачынаецца новы навучальны і катэхетычны год, дзеці пайшлі ў школу. З гэтай нагоды лідская парафія Узвышэння Святога Крыжа (Фара) па традыцыі зноў правяла акцыю “Збярэм дзяцей са шматдзетных сем’яў у школу”.

Вернікі парафіяльнай супольнасці на працягу двух тыдняў збіралі ўсе патрэбныя для вучобы рэчы: сшыткі, ручкі, фламастары, вокладкі, фарбы і шмат чаго яшчэ.

Напрыканцы акцыі моладзь разам з сёстрамі Кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта склалі падарункі ў заплечнікі, якія будуць перададзены патрабуючым дзецям з парафіі.

Менавіта з такіх маленькіх радасцяў усё і пачынаецца.

Дзіяна Бранчэль