6 жніўня парафіяльная супольнасць у Вялікай Бераставіцы адзначала штогадовую адпустовую ўрачыстасць Перамянення Пана. На святой Імшы сабраліся шматлікія вернікi, a таксама духавенства дэканату.
Эўхарыстыю ў інтэнцыі ўсіх, хто ўтварае парафію, цэлебраваў генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі.
У гаміліі іерарх заахвоціў вернікаў ісці за Езусам, які прывядзе да цудоўнага перамянення і дазволіць акунуцца ў святло Яго хвалы, напаўняючы сэрцы сумам па Богу.
На заканчэнне Імшы пробашч парафіі а. Вальдэмар Слота CSsR падзякаваў усім гасцям за супольную малітву і прысутнасць у гэты важны для парафіі дзень.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі