Skip to main content

Aрцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў санктуарый у Капцёўцы

kandrusewicz kapciowka 65 жніўня арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў у прыватным парадку санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Яснагорскай Цярпліва Слухаючай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы (дэканат Гродна-Захад).

Арцыбіскупа суправаджаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Іерархі памаліліся перад абразом Чорнай Мадонны, даручыўшы Ёй справы Касцёла.

Кусташ санктуарыя кс. Міхал Ластоўскі распавёў арцыбіскупу гісторыю мясцовай парафіяльнай супольнасці і святыні, якая з 2010 г. знаходзіцца ў рангу дыяцэзіяльнага санктуарыя.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі